Над блакітнаю ракоюпесня раздаецца,
А рака майго дзяцінства
Свіслаччу завецца.
Прыляцяць ка мне заўсёды
мараю крылатай
Лапічы – мая айчына,
мама тут і тата.
Гаснуць ліхтары ў вёсцы ,
зоркі заміргалі …
Заўтра будзе новы ранак,
знова ўсё узыграе.
Абудзіцца, расквітнее,
загамоніць звонка…
Я люблю цябе, Радзіма,
родная старонка.
Хічэўскі Станіслаў, 6 клас
Мой родны кутCярод вялiкай матухны-прыроды
Ёсць для мяне малы куточак родны,
Мiлей мне за любыя моры
Яго лясы, палi, глыбокія азёры.
Люблю буслоў – вялікіх птушак,

Жывуць якія каля хаты.
Сумую, калі ў край далёкі
Ляціць мой любы, мой чубаты.
Вандруюць птушкі нашы ў вырай,
У цёплыя, заморскія краі,
Але вяртаюцца заўжды туды,
Дзе маці з бацькам век свой пражылі.
Вось так і я, як птушка тая,
У якіх вандроўках ні бываю,
Усё да цябе, мой кут, імкнуся,
У родны дом заўжды вярнуся.
Барабін Андрэй, 7 клас
Зимняя прогулка Мы с тобой гулять идём
По лесной тропинке,
Под сапожками скрипят
Белые снежинки.
Ёлочки вокруг стоят
Все в наряде белом.
Дед Мороз разрисовал
Их искристым мелом.
За деревьями мелькнула
Белая фигурка –
Не идёт ли к нам сюда
Девочка – Снегурка?
Хивренко Екатерина, 3А класс.
Добры дзень, зіма !
(Замалёўка)
Наступіў лістапад, і пайшоў першы снег! Лісце яшчэ не апала, а ўжо пайшоў снег. І ствараецца такое ўражанне, што Маці – Прырода не была гатова да такога. Галінкі пад цяжарам снегу апусціліся да самай зямлі. Так і хочацца вызваліць іх, каб яны выпрасталіся…
Але хутка снег растаў, і пачаўся дождж, а так хочацца бачыць белае вакол ! Я хачу, каб зноў пайшоў ён…
Пуціла Аляксандр,
8 клас
Фото Степанова Ю.А. Першы снег гэтай зiмы.
Верш пра Купалу i Коласа
Ён нарадзіўся ў Беларусі –
Паэт даўно мінулых дзён.
Я ім і сёння ганаруся,
Бо назаўжды не згінуў ён.
Купалаўскія вершы змалку
Чытаюць ўсе – і я, і ты,
Таму, што быў ён наш, тутэйшы,
Паэт з народу, з беднаты.
Яго зямляк і сябра Колас
Жыў і тварыў у тыя ж дні.
Паэта добра чуцен голас
З часоў даўнішніх глыбіні.
Іх твораў музыку я чую,
Аб іх я сёння гавару,
І словы нашай роднай мовы
Як пацеркі ў верш збяру.
Сінкевіч Алеся, 10 Б клас
Мая вёска
Хата невялічкая ў вёсцы –
Мой любімы, мой радзімы край,
Тут ляцяць імкліва зімы, вёсны …
Смак – паветра, наваколле – рай!
Людзі, што насустрач, супыняюць,
Госць для іх – важнейшая падзея.
Вас прывецяць, пачастуюць, распытаюць
Пра жыццё, пра мары, пра надзеі.
Я сюды з вялікаю ахвотай
Прыязджаю кожны час свабодны.
Толькі тут, у мілай вёсцы роднай
Адчуваеш моц і дух народны.
Мініянаў Цімур, 10А клас