ПАДАРУНАК СЯБРУ.

У нашай школе праходзіла калядная дабрачынная акцыя “Падары падарунак сябру”. Доўга рыхтавалася да яе дружына “Усход”.
Сабралі піянерскі сход, каб абмеркаваць план дзеянняў. Кожны атрад атрымаў заданне: падрыхтаваць залу, напісаць сцэнарый гульні “Навагодняе поле цудаў”, падрыхтаваць падарункі для дзяцей -інвалідаў, дзяцей з апякунскіх сем’яў, вырабіць запрашальныя паштоўкі. Піянеры актыўна прынялі ўдзел у зборы калядных падарункаў : сшыткаў, ручак, алоўкаў, гумак, лінеек. Сярод дзяцей не было абыякавых, кожны хацеў унесці сваю маленькую крупіцу у гэту дабрачынную акцыю.
Весела, цікава, з гульнямі і конкурсамі, вершамі і песнямі, падарункамі і салодкім застоллем прайшло гэта свята ў актавай зале школы. Дзяцей, якія не змаглі прыйсці на свята, піянеры Маслава Ліза і Курчэўская Аліна наведалі дома. Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць дзяцей, выхоўваюць гуманнасць і міласэрнасць.
Шчырыя словы падзякі заслужылі самыя актыўныя удзельнікі праведзенай акцыі: Акаткіна А., Грудовіч М., Караткевіч К., Перуноўская К., Рудніцкая Д.


Караткевіч К., 7А клас