класаў і нашы таварышы з 3”А”. І вось свята пачалося! Загучалі вершы, песні, частушкі. Напрыклад:Смачна бульба з каўбасою,
Смачна бульба з агурком,
Смачна бульба з саланінай,
Смачна бульба з селядцом!
Потым былі разнастайныя спаборніцтвы : конкурсы, віктарыны. Усім, хто правільна адказваў на пытанні, давалі прыз – дранік. Вельмі усім прыйшліся да спадобы конкурсы, дзе трэба было сабраць бульбу з завязанымі вачыма,
абабраць бульбу, станцаваць з партнёрам, трымаючы бульбіну паміж ілбамі.Мы і не заўважылі, як свята падыйшло да канца. І вось гучыць песня “Бывайце здаровы, жывіце багата…” Вельмі цёплыя словы ад імя гасцей сказала нам Святлана Міхайлаўна Замяціна.
А працяг свята адбыўся ў нашай школьнай сталоўцы, дзе мы з задавальненнем спрабавалі стравы з бульбы, прыгатаваныя нашымі роднымі. Там былі дранікі, “бабка”, “калдуны”, клёцкі, варэнікі, “вожыкі”і іншыя смачныя стравы. Усе былі вельмі задаволены.
Хочацца спадзявацца, што, калі Ала Сцяпанаўна будзе праводзіць свята з другім класам, яна абавязкова нас запросіць да сябе.
Сакалоўская Аня, 3Б клас